Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 31 Май 2021 15:51

Купалаўскі ўніверсітэт падвёў вынікі гарадской віртуальнай выставы-конкурсу дзіцячага малюнка «Вясёлка»

raduga 2Экспазіцыя выставы ўключае лепшыя творчыя працы школьнікаў ад 6 да 12 гадоў з гродзенскай гімназіі № 5 і сярэдняй школы № 16 горада Гродна.

 

Выстава адкрываецца 1 чэрвеня, яе прымеркавалі да Дня абароны дзяцей і Году народнага адзінства. Зладзілі выставу-конкурс выкладчыкі кафедры выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну. На ёй прадстаўлены 54 працы таленавітых школьнікаў, выкананыя пад кіраўніцтвам педагогаў у розных тэхніках: акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі, змешаная тэхніка.

Падвядзенне вынікаў выставы ажыццяўлялася конкурснай камісіяй на чале з загадчыкам кафедры выяўленчага мастацтва Анатоліем Бурчыкам і старшым выкладчыкам Алай Каляга. У складзе журы таксама студэнты 3 курса спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" Кацярына Шэўчык, Ганна Шматко, Дар'я Заярная, Дзіяна Пінта Мрочак, Максім Марозаў. Члены журы ацэньвалі адпаведнасць работ тэматыцы конкурсу, арыгінальнае раскрыццё тэмы, цэласнасць і змястоўнасць вобразаў, творчую індывідуальнасць аўтараў.

Пераможцамі гарадской віртуальнай выставы-конкурсу дзіцячага малюнка «Вясёлка» сталі вучаніца сярэдняй школы №16 Соф'я Жукава і навучэнка гімназіі №5 Ксенія Дзямідзік. На другім месцы - вучань гімназіі №5 Арцём Калабук і вучаніца сярэдняй школы №16 Марціна Барташэвіч. Дыпломамі III ступені Купалаўскі ўніверсітэт адзначыў навучэнца сярэдняй школы №16 Пятра Сцепанчука і навучэнца гімназіі №5 Арцёма Калабука.

Таксама ўсе ўдзельнікі выставы ўзнагароджаны дыпломамі ў намінацыях: «Беларускі каларыт», «Гармонія колеру» і «Мой свет».