Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 26 Май 2021 09:53

Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар сустрэўся са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 8318У адкрытым дыялогу прынялі ўдзел будучыя эканамісты, сацыёлагі і юрысты, якія навучаюцца па кірунку «Эканамічнае права».

Як адзначыла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, у Купалаўскім універсітэце рэгулярна праводзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, падчас якіх студэнты могуць з першых вуснаў атрымаць адказы на  іх пытанні.

- Сёння ў студэнтаў ёсць унікальная магчымасць сустракацца з людзьмі, якія займаюць кіруючыя пасады на рэспубліканскім узроўні. Задавайце любыя пытанні, як заўсёды, закрытых тэм у нас няма, - падкрэсліла Ірына Фёдараўна.

Першы намеснік Міністра эканомікі Беларусі Юрый Чабатар распавёў, што дыялог з купалаўцамі ўключаны ў серыю сустрэч са студэнтамі. Прадстаўнікі профільнага міністэрства маюць намер у бліжэйшы час наведаць розныя рэгіёны краіны і пагутарыць са студэнцкай моладдзю.

- Справа ў тым, што ў гэтым годзе Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь адзначае стогадовы юбілей, і нам бы хацелася, каб маладыя людзі больш даведаліся пра асаблівасці нашай працы. Да таго ж гэта выдатная магчымасць для нас пачуць новыя крэатыўныя ідэі, якія заўсёды зыходзяць ад прадстаўнікоў маладога пакалення, - адзначыў Юрый Чабатар.

Затым ён распавёў, што сам прыйшоў працаваць у Міністэрства эканомікі адразу пасля ўніверсітэта, ужо амаль 20 гадоў таму. Звярнуў увагу на тое, якія задачы стаяць перад ведамствам. Юрый Чабатар падкрэсліў, што ў іх рэгулярна праходзяць практыку студэнты эканамічных спецыяльнасцяў, некаторыя застаюцца працаваць пасля заканчэння ўніверсітэта і атрымліваюць выдатны вопыт у прафесіі, удасканальваюць прафесійныя кампетэнцыі.

У час сустрэчы ў ГрДУ імя Янкі Купалы будучых эканамістаў, юрыстаў і сацыёлагаў цікавілі самыя розныя пытанні, якія тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і Гродзенскага рэгіёну. Першы намеснік Міністра эканомікі Беларусі распавёў пра тое, як важна ў сферы эканомікі умець рабіць доўгатэрміновыя прагнозы і пісьменна выбудоўваць планы па дасягненню высокіх эканамічных паказчыкаў. Пыталіся студэнты і аб супрацоўніцтве Міністэрства з універсітэтамі, аб рэалізацыі эканамічных адукацыйных праграм, пра тое, наколькі важна вывучаць фінансавую пісьменнасць са школьнай лавы. У ходзе адкрытага дыялогу закранулі таксама і эканамічныя наступствы пандэміі для нашай рэспублікі і свету ў цэлым, абмеркавалі перспектывы эканамічных адносін Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама пагаварылі пра ролю Навукова-тэхналагічных паркаў у эканоміцы нашай рэспублікі і закранулі асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускіх гарадоў-спадарожнікаў.

Напрыканцы сустрэчы Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар пажадаў студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы поспехаў у вучобе і прафесіі і адзначыў, што будзе рады бачыць купалаўцаў на азнаямленчай экскурсіі ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь

.