Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 21 Май 2021 16:18

Старшыня Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці наведаў Тэхналагічны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2021 05 20 12 12 54Старшыня канцэрна Міхаіл Касько пазнаёміўся з вучэбна-вытворчай базай каледжа і пагутарыў са студэнтамі.

У ходзе сустрэчы прадстаўнік канцэрна наведаў вытворчыя ўчасткі і майстэрні, сустрэўся з хлопцамі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дрэваапрацоўка», пазнаёміўся з узорамі прадукцыі, якую яны вырабляюць сваімі сіламі. Міхаіл Касько пагаварыў са студэнтамі аб рабоце прадпрыемстваў Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і развіцці кадравага патэнцыялу. Генеральны дырэктар ААТ «Мастоўдрэў» Сяргей Асосаў, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, распавёў пра саё прадпрыемства і падзяліўся асабістым вопытам у пабудове кар'еры.

Для бібліятэкі Тэхналагічнага каледжа Міхаіл Касько падарыў кнігу пра гісторыю канцэрна, сучасны стан прадпрыемстваў галіны і перспектывы развіцця, а будучыя спецыялісты дрэваапрацоўкі, у сваю чаргу, прэзентавалі госцю зроблены сваімі рукамі сувенір.