Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Май 2021 08:44

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка наведаў Навукова-тэхналагічны парк Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

1У рамках візіту ён азнаёміўся з падрыхтоўкай да ўводу ў эксплуатацыю другой чаргі Тэхнапарка.

Міністру адукацыі былі прадэманстраваны спецыяльна абсталяваныя вытворчыя і офісныя памяшканні, зоны каворкінга, абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з арганізацыяй на базе Тэхнапарка вытворчасці навукова-тэхнічнай прадукцыі, а таксама стварэння спін-оф кампаній. Цікавасць выклікала ідэя арганізацыі спецыялізаванага выставачнага цэнтра для экспанавання і прасоўвання прадукцыі рэзідэнтаў Тэхнапарка, прадпрыемстваў горада Гродна і Гродзенскага рэгіёну. Пляцоўка мае вялікі патэнцыял для правядзення прафарыентацыйнай работы са школьнікамі.

А таксама Ігар Васільевіч сустрэўся са студэнтамі, якія на базе Тэхнапарка прадстаўлялі свае распрацоўкі, створаныя ў тым ліку на базе Студыі стартапаў і праектаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Студэнты распавялі Міністру пра студэнцкі медыяцэнтр, які абсталяваны па самых сучасных патрабаваннях. У фармаце дыскусіі Ігар Карпенка абмеркаваў са студэнтамі пытанні, якія тычацца перспектыў развіцця вышэйшай адукацыі, у прыватнасці, дыстанцыйнай адукацыі.