Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Май 2021 11:49

Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта заваявала дыплом лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ

Студэнтка фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Дзіяна Аплевіч адзначана ганаровай узнагародай у намінацыі «Навуковыя артыкулы па тэхнічных навуках».

38 Міжнародны конкурс навукова-даследчых работ праводзіўся на базе Усерасійскага таварыства навукова-даследчых распрацовак «ОНР ПТСайнс». Па выніках конкурсу студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый" фізіка-тэхнічнага факультэта Дзіяна Аплевіч удастоена дыплома лаўрэата I ступені. Дзяўчына прадставіла конкурсную працу «Укараненне інавацыйных тэхналогій у энергетыку Рэспублікі Беларусь».

Праца прадстаўніцы Купалаўскага ўніверсітэта прысвечана актуальным для прамысловасці нашай краіны пытанням: стварэнне новых арганізацыйных і тэхналагічных асноў для эфектыўнага функцыянавання галін паліўна-энергетычнага комплексу ва ўмовах фарміравання рыначных адносін на прыкладзе мадэрнізацыі сістэмы энергаспажывання аднаго з карпусоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Навуковы кіраўнік студэнткі - дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі фізіка-тэхнічнага факультэта Людміла Кропачава.

Diploma

 

Letter of thanks