Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 19 Май 2021 15:58

На базе Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся навучальны семінар для настаўнікаў музыкі агульнаадукацыйных школ горада Гродна і Гродзенскай вобласці

DSC00187У 2021 годзе быў прапанаваны праект па стварэнні рэгіянальнага цэнтра развіцця музычнай адукацыі на базе Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Мэта праекта заключаецца ў павышэнні ўзроўню музычнай адукацыі ў рэгіёне дзякуючы навучанню настаўнікаў музыкі Гродзенскай вобласці новым тэхналогіям сумесна з лепшымі адукацыйнымі і асветніцкімі ініцыятывамі Гродна.

У рамках праекта па стварэнні рэгіянальнага цэнтра развіцця музычнай адукацыі 14 мая ў Гуманітарным каледжы адбыўся першы навучальны семінар для настаўнікаў музыкі агульнаадукацыйных школ горада Гродна і Гродзенскай вобласці «Трансфармацыя музычнай адукацыі: новыя падыходы».

Настаўнікам музыкі Гродзенскага раёна была прадастаўлена праграма агульнаадукацыйнага семінара, якая складалася з 6 зон мікранавучання. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з новымі метадалогіямі для праектавання ўрока музыкі, стварылі музычны праект у праграме Аdobe аudition з выкарыстаннем музычна-камп'ютарных тэхналогій, - працавалі над вывучэннем і развіццём рытму для дзяцей праз стварэнне музыкі целам з дапамогай рытмічных рухаў (пстрычак, плясканняў) на майстар-класе «Цялесная перкусія», пазнаёміліся з мабільнымі прыкладаннямі для музыкі і ажывілі ўрок музыкі з дапамогай прыкладання «Walk band», прынялі ўдзел у псіхалагічным трэнінгу на тэму «Практыка выгарання: кіраванне станамі».

Удзельнікі семінара адзначылі высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства, насычаную праграму, добразычлівую атмасферу, карыснасць зон мікранавучання і неабходнасць далейшага супрацоўніцтва школ з Гуманітарным каледжам  ГрДУ імя Янкі Купалы.

.