Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 19 Май 2021 09:16

Студэнцкая канферэнцыя «Беларускі Чырвоны Крыж. 100 гадоў у імя гуманнасці» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

krasnyj krestКанферэнцыя, прымеркаваная да юбілейнай даты дзейнасцi Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, адбудзецца ў Купалаўскім універсітэце 27 мая.

Канферэнцыя заклікана папулярызаваць дабравольства ў маладзёжным асяроддзі, захаваць і прымножыць інтэлектуальны і гуманітарны патэнцыял беларускага студэнцтва. Сярод яе асноўных напрамкаў - «Дабрачынная дзейнасць Чырвонага Крыжа на тэрыторыі Беларусі ў даваенны перыяд, «Месца і роля сясцёр міласэрнасці ў гады Вялікай Айчыннай Вайны», «Гуманітарная дзейнасць Беларускага Чырвонага Крыжа ў перыяд з 1945 па 1995 гг.». Удзельнікі канферэнцыі таксама абмяркуюць Сучасныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага гуманітарнага права, асноўныя вехі ў гісторыі станаўлення і развіцця Беларускага Чырвонага Крыжа.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Па выніках падзеі матэрыялы дакладаў будуць апублікаваны ў  зборніку на сайце Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Студэнцкая канферэнцыя «Беларускі Чырвоны Крыж. 100 гадоў у імя гуманнасці» пройдзе 27 мая ў галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218.