Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Лістапад 2015 10:06

Студгарадок: у інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў конкурс студэнцкіх страў «Когда в кармане 100 рублей»

12537 2Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце № 4 (вул. Пралятарская, 16) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прадэманстравалі свае кулінарныя здольнасці на конкурсе страў «Когда в кармане 100 рублей».

Ідэя конкурсу была ў прыгатаванні здаровых і прывабных страў з прадуктаў, на якія затрацілі мінімальную суму грошаў.

Студэнты-купалаўцы яшчэ раз даказалі, што пры дапамозе фантазіі і яскравага ўяўлення з самых простых і танных прадуктаў можна прыгатаваць шэдэўры кулінарнага мастацтва.

У конкурсе прынялі ўдзел як беларускія, так і замежныя студэнты. Журы ў саставе выхавацеляў інтэрната Наталлі Баляславаўны Швяцовай і Веранікі Станіславаўны Грыбок, а таксама намесніка старшыні студэнцкага савета Анастасіі Трафімчык вызначыла пераможцаў у шасці намінацыях:

- «Самая танная страва»;

- «Самая карысная страва»;

- «Самая хуткая ў прыгатаванні страва»;

- «Самая арыгінальная страва»;

- «Самы смелы рэцэпт»;

- «Самая прыгожая ў афармленні страва».