Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 25 Лістапад 2015 15:46

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі гарадскога этапа рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

12528 3У Гродзенскім дзяржаўным каледжы тэхнікі, тэхналогіі і дызайну 19 лістапада 2015 года грамадская арганізацыя «БРСМ» правяла гарадскі этап адбору лепшых праектаў саюзнай моладзі, што ўдзельнічае ў рэспубліканскім маладзёжным конкурсе «100 ідэй для Беларусі».

Усяго на конкурс былі прадстаўлены 15 праектаў, сярод іх – наватарскія ідэі студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Ацэньваў і адбіраў лепшыя праекты на абласны этап конкурсу гарадскі экспертны савет на чале з куратарам конкурсу па Гродзенскай вобласці. У састаў савета ўвайшлі спецыялісты ў галіне распрацоўкі інавацыйных праектаў і бізнес-планаў, фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

Першае месца ў конкурсе заняў магістрант фізіка-тэхнічнага факультэта Павел Стахейка, які прадставіў праект «Мабільная прылада для рэалізацыі электрагідраўлічнага эфекта».

Трэцяе месца было прысуджана студэнту 5 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Міхаілу Ярмоленку, які распрацаваў ідэю «зяленай паркоўкі».

 

Даведка

«100 ідэй для Беларусі» – рэспубліканскі конкурс, у рамках якога эксперты адбіраюць лепшыя інавацыйныя ідэі для далейшай практычнай рэалізацыі ў розных галінах дзейнасці.

Мэта праекта – актываваць дзейнасць маладых вучоных і вынаходнікаў у галіне інавацыйнай дзейнасці, павысіць матывацыю маладых спецыялістаў, занятых стварэннем інавацыйных тэхналогій і прадуктаў, ствараць пляцоўку для зносін і абмену вопытам.

За час існавання праекта ў ім прынялі ўдзел больш за 7 500 маладых людзей, у тым ліку беларусы, якія пражываюць у Расіі, Малдове, Башкірыі, Канадзе і Аргентыне.

У 2014 годзе праект «Фторкампазіты для энергетыкі» старшага выкладчыка кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы Віктара Віктаравіча Варапаева быў прызнаны адным з лепшых.

 

12528 2

Першае месца ў конкурсе заняў магістрант фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Павел Стахейка