Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 17 Май 2021 09:09

15 мая на фізіка-тэхнічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй

У рамках Дня адчыненых дзвярэй адбылася IX навукова-практычная канферэнцыя "Фізіка вакол нас", якая аб'яднала школьнікаў з усёй Гродзенскай вобласці.

На канферэнцыі было прадстаўлена 30 дакладаў, якія закранаюць актуальныя пытанні фізікі ў прыродзе і ў тэхніцы, метады камп'ютэрнага і тэхнічнага мадэлявання.