Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 15 Май 2021 15:42

Асаблівасці ўрэгулявання івырашэння сямейна-прававых спрэчак абмеркавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 5941VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў, аспірантаў і магістрантаў прайшла ў Купалаўскім універсітэце.

Канферэнцыя адбылася ў онлайн-фармаце. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі. Ён адзначыў актуальнасць і важнасць заяўленай для абмеркавання тэматыкі, а таксама пажадаў маладым навукоўцам-юрыстам паспяховай і канструктыўнай працы.

Усяго для ўдзелу ў канферэнцыі паступіла больш за 40 заявак, з пленарнымі дакладамі выступілі 14 маладых навукоўцаў з Беларусі і Расіі. У рамках навуковага форуму былі разгледжаны пытанні сямейнай медыяцыі, прызначэння экспертызы для ўстанаўлення або аспрэчвання бацькоўства, а таксама спрэчкі, звязаныя з выкананнем дагавора сурагатнага мацярынства.

Мадэратарамі онлайн-пляцоўкі выступілі загадчыца кафедры грамадзянскага працэсу Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, прафесар Аксана Ісаенкава, а таксама загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прафесар Ігар Мартыненка. Арганізавалі міжнародны навуковы форум кафедра грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта і Саратаўская дзяржаўная юрыдычная акадэмія.