Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 25 Лістапад 2015 09:24

На юрыдычным факультэце адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па падрыхтоўцы юрыдычных кадраў

DSC 6043Пад старшынствам намесніка пракурора Гродзенскай вобласці Святланы Мікалаеўны Рахман на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы было арганізавана пасяджэнне Каардынацыйнага савета па падрыхтоўцы юрыдычных кадраў.

З дакладам аб выніках пераддыпломных і вучэбных практык у органах пракуратуры ў 2015 годзе выступіла начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы пракуратуры Гродзенскай вобласці Ларыса Уладзіміраўна Чмель.

Потым адбылася дыскусія, у якой прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Яўгеній Міхайлавіч Шчарбак, старшыня Прэзідыума Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Ларыса Яўгеньеўна Белая, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога суда Валерый Іванавіч Цімафеевіч, намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Дзмітрый Пятровіч Грыневіч, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Уладзіміравіч Вішнеўскі. Па выніках абмеркавання былі сфармуляваны рэкамендацыі па аптымізацыі арганізацыі праходжання практыкі ў праваахоўных органах.

Таксама прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадров выказалі прапановы па актуалізацыі тэматыкі дыпломных работ і вызначылі кола праблем, якія патрабуюць навуковую распрацоўкі. Намеснік пракурора Гродзенскай вобласці, старшыня Каардынацыйнага савета па падрыхтоўцы юрыдычных кадраў Святлана Мікалаеўна Рахман з улікам работы ў Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі прапанавала варыянты па ўдасканаленні выніковай атэстацыі.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна пазнаёміцца  тут.