Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 25 Лістапад 2015 09:24

Загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Л.В. Рычкова прадставіла даклад на II Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі

12520 4На базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава 19-20 лістапада 2015 года праходзіла II Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце».

На  сустрэчы вучоныя і даследчыкі Беларусі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з асаблівасцямі функцыянавання сучаснай беларускай мовы ў этнакультурнай прасторы Славіі.

Загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Людміла Васільеўна Рычкова была абрана ў прэзідыум плянарнага пасяджэння.

Л.В. Рычкова выступіла з дакладам, які адлюстроўвае вынікі навуковай работы ў рамках сумеснага беларуска-расійскага праекта «Сацыяльна значная лексіка тэрміналагічнага і прафесійнага характару ў рускай і беларускай мовах».

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна пазнаёміцца тут.