Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Май 2021 11:04

Другі конкурсны дзень Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» завяршыўся творчым прадстаўленнем каманд устаноў адукацыі

20210505 IMG 7872Удзельнікі ўражвалі журы сваімі харэаграфічнымі, акцёрскімі і музычнымі талентамі 5 мая ў моладзевым цэнтры "Гродна".

Галоўнай задачай рабят у рамках творчай прэзентацыі сваёй установы адукацыі было паказаць унікальнасць роднай Alma mater і магчымасці кожнага студэнта. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка падкрэсліла не толькі важнасць правядзення марафону ў Год народнага адзінства, але і тое, што ўсіх студэнтаў, якія прымаюць удзел у марафоне, Купалаўскі ўніверсітэт будзе рады бачыць у сваіх сценах у рамках мерапрыемстваў, якія праходзяць у рамках «Гродна - маладзёжная сталіца-2021»:

- Нам бы вельмі хацелася, каб наш горад стаў для вас тым месцам, дзе раскрываюцца вашыя таленты, зараджаецца дружба і новыя крэатыўныя ідэі.

Ірына Фёдараўна таксама адзначыла, што ўдзельнікі годна прадстаўляюць свае ўніверсітэты ва ўсіх выпрабаваннях, выяўляючы не толькі любоў да сваіх установаў адукацыі, але і аддаюць даніну павагі  гісторыі і культуры краіны.

Па завяршэнні ўсіх конкурсных этапаў другога дня ўдзельнікаў і гасцей чакаў салодкі прыз - торт з сімволікай Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафону.