Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 12 Май 2021 11:04

Гуманітарны каледж і факультэт фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта - пераможцы лёгкаатлетычнай эстафеты на прызы газеты "Гродзенская праўда"

max g480 c12 r4x3 pd10 1Удзел у адкрыцці лёгкаатлетычнага сезона ў Гродне прынялі каля тысячы аматараў спорту і здаровага ладу жыцця.

Юбілейная 75-я лёгкаатлетычная эстафета на прызы газеты "Гродзенская праўда" аб'яднала 53 каманды - удзельнікі прадстаўлялі агульнаадукацыйныя і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы, універсітэты, прадпрыемствы і арганізацыі горада. На маршруце спартсмены пераадолелі 14 этапаў, стартаваўшы ад плошчы Тызенгаўза.

Па выніках лёгкаатлетычнай эстафеты сталі вядомыя пераможцы ў шасці намінацыях. Лепшы вынік сярод сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў паказаў Гуманітарны каледж нашага ўніверсітэта, «срэбра» у намінацыі атрымаў Тэхналагічны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы. А пераможцам эстафеты сярод універсітэтаў стала каманда факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта.

Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў ўручылі кубкі, дыпломы і салодкія падарункі.

Па матэрыялах газеты «Гродзенская праўда»