Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 24 Лістапад 2015 12:31

Канферэнцыя па пытаннях і метадалогіі тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі прайшла на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі

12512 4У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 19-20 лістапада 2015 года адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Метадалогія і тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі», арганізаванная факультэтам даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Удзел у канферэнцыі прынялі больш за 50 прадстаўнікоў устаноў адуукацыі Беларусі, Расіі і Літвы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар па навучальнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Эдуардавіч Бялых і першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Курганская.

У рамках пленарнага пасяджэння перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі вучоныя-даследчыкі і педагогі-практыкі з Беларусі і Расіі.

Дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Першага Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя акадэміка І.П. Паўлава кандыдат псіхалагічных навук Ала Панфілаўна Васількова прадставіла даклад на тэму «Прафарыентацыйная работа ў медыцынскай ВНУ». Аўтар пазнаёміла ўдзельнікаў канферэнцыі са зместам, формамі і напрамкамі прафарыентацыйнай работы, якая рэалізуецца ў адным з старэйшых медыцынскіх універсітэтаў Расіі.

Прарэктар па навучальна-выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Васільевіч Сувораў выступіў з дакладам на тэму «Матывацыйныя аспекты падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ», у якім падняў шэраг вострых пытанняў, звязаных з праблемай матывацыі сучасных абітурыентаў да атрымання вышэйшай адукацыі, асаблівасцямі прафесійнага выбору і вызначэння далейшага жыццёвага шляху.

Дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі нашага ўніверсітэта Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі прадставіў удзельнікам канферэнцыі вопыт работы Школы дакладных навук як прафарыентацыйнай пляцоўкі ўніверсітэта.

У дакладзе «Інтэграцыя «школа-каледж-ВНУ» – эфектыўны шлях павышэння якасці практычнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў» выкладчык Аршанскага каледжа Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Наталля Пятроўна Грыгаровіч пазнаёміла з вопытым правядзення комплексу прафарыентацыйных мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца ў дзейнасці каледжа.

Пасля заканчэння плянарнага пасяджэння работа канферэнцыі была працягнуты ў трох секцыях, на пасяджэннях якіх далейшае развіцце атрымалі пытанні метадалогіі і тэхналогій прафарыентацыйнай работы, даўніверсітэцкай адукацыі, выкарыстання сучасных тэхналогій педагагічных вымярэнняў, выкладання рускай мовы як замежнай.

На секцыі «Тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі» абмяркоўваліся пытанні стратэгіі, структуры, зместу і метадаў даўніверсітэцкай адукацыі, інавацый у прафесійнай арыентацыі моладзі, напрамку супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі партнёрскіх узаемаадносін «школа-ВНУ».

Прадметам дыскусій удзельнікаў другой секцыі – «Інавацыйныя напрамкі прафарыентацыі» – стаў шырокі спектр пытанняў удасканалення і развіцця прафарыентацыйнай дзейнасці, метадалогіі і техналогій педагагічных вымярэнняў, эфектыўных форм правядзення прафарыентацыйных кансультацый, асаблівасцей правядзення рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага тэсціравання.

Работа 3-яй секцыі «Руская мова як замежная» была прысвечана аналізу пытанняў тэорыі, методыкі і практыкі выкладання рускай мовы як замежнай.

Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы стаў практыка-арыентаванай пляцоўкай, якая аб'яднала даследчыкаў і педагогаў, тэарэтыкаў і практыкаў сістэмы даўніверсітэцкай адукацыі. Падчас работы канферэнцыі адбыўся глыбокі і змястоўны абмен вопытам у галіне арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці і развіцця даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, актывізацыі і павышэння эфектыўнасці навукова-даследчыцкай дзейнасці, удасканалення педагагічных вымярэнняў і педагагічнай дыягностыкі, інтэграцыі ўзаемадзеяння з органамі ўпраўлення адукацыяй і ўдасканалення ўзаемадзеяння ў партнёрскай сетцы «школа-ВНУ».

Комплексны аналіз набытага вопыту будзе спрыяць удасканаленню і далейшаму развіццю форм, метадаў і тэхналогій прафарыентацыйнай дзейнасці і даўніверсітэцкай адукацыі, эфектыўнаму ўкараненню іх у практыку адукацыйнага працэса ва ўніверсітэце.