Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 03 Май 2021 10:20

Тры прадстаўніцы Купалаўскага ўніверсітэта прымуць удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Каралева студэнцтва Беларусі 2021»

koroleva studАбласны этап конкурсу адбудзецца 6 мая ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

У абласным этапе конкурсу прымуць удзел дзевяць дзяўчат з трох універсітэтаў Гродна. ГрДУ імя Янкі Купалы на конкурсе прадставяць фіналісткі конкурсу «Міс універсітэт»: студэнткі 3 курса юрыдычнага факультэта Карына Саргавіцкая і Алёна Сальвончык, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Карына Ярмантовіч.

Дзяўчатам трэба будзе прадэманстраваць свае таленты і прывабнасць ў рамках творчага конкурсу, у конкурсе аратарскага майстэрства, конкурсе відэаролікаў «Я студэнт» і мастацтве дэфіле.

У рамках абласнога этапу выберуць дзяўчат, якія будуць прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе конкурсу «Каралева студэнцтва Беларусі 2021». А з дапамогай  онлайн-галасавання вызначыцца пераможца ў намінацыі «Міс глядацкіх сімпатый».