Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 30 Красавік 2021 13:55

Пры рэгістрацыі на ЦТ ГрДУ імя Янкі Купалы прапануе абітурыентам скарыстацца паслугай папярэдняга запісу

ct 2021Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 2 мая.

Зарэгістравацца на ЦТ можна будзе з 2 мая па 1 чэрвеня ў пунктах рэгістрацыі Купалаўскага ўніверсітэта, размешчаных па адрасе ў г. Гродна, вул. Леніна, 32; у г. Лідзе вул. Савецкая, 18; у г. Ваўкавыску вул. Сацыялістычная, 33. Усе пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9.00 да 19.00 у буднія дні, а таксама з 9.00 да 18.00 у суботу 15 і 29 мая і ў нядзелю 2 мая. 10 і 11 мая пункты рэгістрацыі працаваць не будуць.

Каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей, у ГрДУ імя Янкі Купалы арганізаваны папярэдні запіс. Абітурыентам прапануюць загадзя вызначыць дату і час наведвання пунктаў рэгістрацыі, скарыстаўшыся паслугай «Электронная чарга». Рэгістрацыя абітурыентаў, якія маюць палёгку ў аплаце за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, ажыццяўляецца толькі ў пунктах рэгістрацыі без сістэмы папярэдняй рэгістрацыі.

Больш падрабязную інфармацыю аб парадку рэгістрацыі на ЦТ можна знайсці  на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

photo 2021 04 30 10 42 24