Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 30 Красавік 2021 09:23

Рэспубліканская ўніверсіяда па самба праходзіць у ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 20210429 210139 843Удзельнікамі ўніверсіяды сталі каманды з 26 універсітэтаў краіны.

 

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця прынялі ўдзел заслужаныя спартсмены і ганаровыя госці. Яны пажадалі рабятм поспехаў і перамогі. Спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па самба праходзяць у зале Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву з 28 па 30 красавіка. ГрДУ імя Янкі Купалы на ўніверсіядзе прадстаўляе каманда ў складзе 14 чалавек. Гэта прадстаўнікі факультэта фізічнай культуры, ваеннага і юрыдычнага факультэтаў, факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Вынікі Рэспубліканскай універсіяды - 2021 па самба ў Гродне падвядуць 30 красавіка.