Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 24 Лістапад 2015 09:06

На семінары студэнты інтэрната № 3 ГрДУ імя Янкі Купалы разважалі пра стаўленне сучаснага маладога чалавека да праблем грамадства

12509 2Выхавальнікі інтэрната №3 ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна са студэнцкім саветам арганізавалі сустрэчу з прадстаўніком аддзела па прафілактыцы правапарушэнняў Ленінскага РАУС Тадэвушам Юр'евічам Матукевіч.

У рамках сустрэчы адбылася гутарка на тэму «Аб мерах папярэджання правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі».

Студэнты-купалаўцы з цікавасцю слухалі запрошанага госця, задавалі пытанні, разважалі пра стаўленне сучаснага маладога чалавека да праблем грамадства: казалі пра шкоду курэння, асаблівую ўвагу звярнулі ў сваіх развагах на фарміраванне асобы ў сучасным свеце.