Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Красавік 2021 14:47

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - у ліку пераможцаў і прызёраў міжнароднай алімпіяды па лагістыцы

logistikaVI Міжнародная алімпіяда па лагістыцы прайшла ў дыстанцыйным фармаце ў Валгаградскім філіяле Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г.В. Пляханава.

У VI Міжнароднай алімпіядзе па лагістыцы прынялі ўдзел студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Транспартная лагістыка». Першае месца заняла студэнтка 3 курса ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Тукальская. На другім месцы апынулася студэнтка 2 курса Анастасія Коўш. Трэцяе месца - у студэнткі 2 курса Купалаўскага ўніверсітэта Наталлі Лукуць. У камандным першынстве прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Наталля Лукуць і Анастасія Лабанава таксама выступілі паспяхова, заняўшы трэцяе месца.

Сярод удзельнікаў міжнароднай алімпіяды па лагістыцы былі студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, Казахстана, Польшчы і Расіі. Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена камандамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама Мінскага філіяла РЭУ імя Г.В. Пляханава.

 

logistika 2