Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Красавік 2021 12:00

Вызначаны пераможцы і прызёры ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод каманд факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта

IMG 3991Турніры прайшлі 27 і 28 красавіка ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод навучальных ГрДУ імя Янкі Купалы.

27 красавіка адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод дзяўчат. За перамогу змагаліся 12 каманд факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У выніку тытул пераможцы заваявала каманда дзяўчат юрыдычнага факультэта, трэнер - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Аляксандр Кудзель. Другое месца заняла каманда факультэта біялогіі і экалогіі, трэнер - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі. І на трэцім месцы апынулася каманда дзяўчат факультэта матэматыкі і інфарматыкі, трэнер - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флярко.

Пераможцы і прызёры турніру па настольным тэнісе былі вызначаны і сярод юнакоў. У спаборніцтвах, якія прайшлі 28 красавіка, таксама прынялі ўдзел 12 каманд факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта. Па выніках турніру сярод юнакоў перамагла каманда інжынерна-будаўнічага факультэта, трэнер - дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Маклакоў. Другое месца заваявала каманда юрыдычнага факультэта, трэнер - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель. Трэцяе месца - у каманды юнакоў фізіка-тэхнічнага факультэта, трэнер - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Бернатовіч.

Былі названыя таксама лепшыя гульцы спаборніцтваў. Сярод юнакоў лепшымі гульцамі сталі студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мікалай Ермаловіч, студэнт 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Руслан Занцэвіч і студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Кірыла Мячын. Лепшыя гульцы сярод дзяўчат - студэнтка 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі Кацярына Станішэўская, студэнтка 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Соф'я Пратасавіцкая і студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Вікторыя Пцяжко.

Судзейскую калегію турніру ўзначаліў загадчык кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Станіслаў Гарадзілін.