Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Красавік 2021 10:30

Лепшую групу ўніверсітэта вызначылі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

готово 178Пераможцам конкурсу «Лепшая група ўніверсітэта - 2021» стала студэнцкая група факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

У гэтым годзе свае таленты на галоўнай сцэне дэманстравалі шэсць студэнцкіх груп: фізіка-тэхнічнага факультэта, інжынерна-будаўнічага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта мастацтваў і дызайну, юрыдычнага факультэта і факультэта псіхалогіі.

Творчае спаборніцтва праходзіла ў два этапы: студэнты прадставілі ўвазе журы і гледачоў партфоліо «Мы - каманда» і відэаролікі «Наша група лепш за ўсіх» аб сваёй групе, а завяршыўся конкурс фінальным выступленнем. На працягу конкурсных выпрабаванняў рабяты расказвалі пра свае шматлікія дасягненні, пра захапленні, насычанае і вясёлае студэнцкае жыццё, спявалі, танцавалі, паказвалі тэатралізаваныя нумары і нумары арыгінальнага жанру, кожным выступам даказваючы сваю згуртаванасць і крэатыў.

Пераможцамі агульнаўніверсітэцкага конкурсу «Лепшая група ўніверсітэта - 2021» сталі студэнты 2 курса спецыяльнасці "Журналістыка" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, на другім месцы - група студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Эканамічнае права" юрыдычнага факультэта, трэцяе месца занялі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Псіхалогія» факультэта псіхалогіі.

У намінацыі «Дэбют праекта» перамагла студэнцкая група 1 курса спецыяльнасці "Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый" фізіка-тэхнічнага факультэта. Дыплом у намінацыі «Самая згуртаваная каманда» заслужана заваявалі студэнты 1 курса спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» інжынерна-будаўнічага факультэта. У намінацыі «Грацыя праекта» журы аддало перавагу групе студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура" факультэта мастацтваў і дызайну.

Групы юрыдычнага факультэта і факультэта псіхалогіі атрымалі спецыяльныя прызы ад Прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта і ПА ГА «БРСМ» універсітэта. Пераможцаў конкурсу ўзнагародзілі экскурсійнай паездкай па Беларусі.