Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Лістапад 2015 15:05

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія

Дэлегацыя прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія наведае 26-27 лістапада 2015 года з працоўным візітам Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

На сустрэчы плануецца абмеркаванне развіцця міжнароднага навукова супрацоўніцтва ў галіне прававой абароны гісторыка-культурнай спадчыны з улікам вопыту дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама рашэнне арганізацыйна-прававых пытанняў, звязаных з навуковай кансультацыяй доктара юрыдычных навук, прафесара Ігара Эдуардавіча Мартыненкі па падрыхтоўцы доктарскай дысертацыі саветніка дырэктара Службы па ахове гістарычнага асяроддзя і гісторыка-культурных музееў-запаведнікаў Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія Нарайра Айрапетавіча Акапяна.

Сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 209.

Пачатак у 15.05.