Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 28 Лістапад 2015 09:00

На базе ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе VIII гродзенскі Invest Weekend

На базе факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 28 лістапада 2015 года адбудзецца дзелавы форум – VIII гродзенскі Invest Weekend.

У бізнес-сустрэчы прымуць удзел розныя катэгорыі прадпрымальнікаў: ад студэнтаў, якія мараць стварыць уласны бізнес, да дырэктараў паспяховых кампаній і інвестараў.

Упершыню адбор праектаў будзе праходзіць па трох намінацыях: «Лепшая ідэя для Гродна», «Лепшая бізнес-ідэя», «Лепшая каманда/аўтар». Самыя інавацыйныя прапановы будуць перададзены ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт і атрымаюць шанц на рэалізацыю.

Рэгістрацыя па электроннай пошце fin-fond@yandex.ru або па тэл. 74-22-27.

 

Праграма правядзення VIII гродзенскага Invest Weekend

Час Мерапрыемства
9.00 – 9.30 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
9.30 – 10.00 Прывітальнае слова (прадстаўленне каманды арганізатараў, партнёраў, экспертаў і інвестараў, давядзенне рэгламенту мерапрыемства ўдзельнікам).
10.00 – 11.00 Прэзентацыя бізнес-ідэй (праектаў) перад экспертамі і ўдзельнікамі ў фармаце 3 хвіліны + 4 хвіліны на зваротную сувязь (рэкамендацыі і парады экспертаў, пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства).
11.00 – 11.25 Майстар-клас.
11.25 – 13.20 Прэзентацыя бізнес-ідэй (праектаў) перад экспертамі і ўдзельнікамі ў фармаце 3 хвіліны + 4 хвіліны на зваротную сувязь (рэкамендацыі і парады экспертаў, пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства).
13.20 – 14.20 Кава-брэйк, дапрацоўка ідэй.
14.20 – 14.45 Майстар-клас.
14.45 – 16.45 Прэзентацыя дапрацаваных ідэй.
16.45 Заключнае слова, узнагароджанне пераможцаў.

Месца правядзення: вул. Горкага, 95 (факультэт эканомікі і кіравання). Пачатак у 9.30.

Даведка 

Invest Weekend – гэта некамерцыйнае мерапрыемства, у якім адначасова ўдзельнічаюць пачынаючыя і сталыя бізнесмены, эксперты і інвестары. Заяўнік бізнес-ідэі самастойна прапрацоўвае праект і рыхтуе для абароны прэзентацыйныя матэрыялы (у электронным выглядзе). Гатовая прэзентацыя прадстаўляецца ў дзень правядзення дзелавога форума. Прымаць удзел у мерапрыемстве могуць усе жадаючыя.

 

12506 2