Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 05 Май 2021 16:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы з 26 красавіка па 5 мая праходзіць алімпіяда па фізіцы

Прымаюць удзел у алімпіядзе студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання. Алімпіяда праводзіцца з мэтай падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі, развіцця цікавасці студэнтаў да вывучэння фізікі і ўмацавання сувязяў паміж студэнцкімі навуковымі аб'яднаннямі ўніверсітэта.

I этап алімпіяды, завочны, пройдзе з 26 па 30 красавіка. II этап, вочны, правядуць 5 мая з 8.30 да 11.25 на базе фізіка-тэхнічнага факультэта, аўд. 204 (Урублеўскага, 33).