Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Красавік 2021 12:14

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы атрымала перамогу ў юнацкім (U-19) чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па міні-футболе

mini futbolТытул чэмпіёна каманда Купалаўскага ўніверсітэта заваявала 25 красавіка.

У апошнім матчы сезона купалаўцы абыгралі аднагодкаў з г. Барысава (Барысаў-900) з лікам 10: 1. У выніку, каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы размясцілася на першым месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату, прайграўшы толькі аднойчы і набраўшы 23 ачкі. Трэнер каманды - старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Савіч.