Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Лістапад 2015 09:11

У рамках Міжнароднага дня адмовы ад курэння ў інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся трэнінг «Зрабі свой выбар»

12498 2Курэнне з'яўляецца адной з шкодных і распаўсюджаных звычак сярод моладзі. У мэтах прафілактыкі і папярэджання тытунекурэння інфармацыйна-лектарскай групай ГрДУ імя Янкі Купалы 18 лістапада 2015 года, напярэдадні Міжнароднага дня адмовы ад курэння, у інтэрнаце № 4 быў арганізаваны і праведзены трэнінг «Зрабі свой выбар».

Аснова трэнінгу - роўнае навучанне, якое з'яўляецца эфектыўным сродкам змены матывацыі, установак, паводзін у коле аднагодкаў.

У працэсе сустрэчы студэнты выконвалі розныя заданні, накіраваныя на прафілактыку і карэкцыю паводзін, які прыводзіць да тытунекурэння, адпрацоўвалі ўменне сказаць «не» ў адказ на спробы негатыўнага ўплыву з боку аднагодкаў.

Неабходна адзначыць, што такая групавая форма працы стала для студэнтаў узорам сацыяльных паводзінаў.