Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Красавік 2021 16:33

Купалаўцы - сярэбраныя прызёры Адкрытага чэмпіянату і Першынства Беларусі па класічным і экіпіровачным паўэрліфцінгу

 

Спаборніцтвы праходзілі з 14 па 18 красавіка ў горадзе Горкі.

Студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры Алег Кіюць і Вікторыя Гулер сталі сярэбранымі прызёрамі Адкрытага чэмпіянату і Першынства Беларусі па класічным і экіпіровачным паўэрліфцінгу. У якасці юніёраў студэнты спаборнічалі з вопытнымі спартоўцамі ў адкрытай намінацыі.

Вікторыя Гулер завяршыла спаборніцтвы з вынікам 287,5 кг. у вагавой катэгорыі да 52 кг. Алег Кіюць выканаў нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь і паказаў агульны вынік у 645 кг.