Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Красавік 2021 11:45

Купалаўцы прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці

Конкурс «Студэнты. Бяспека. Будучыня - 2021» прайшоў 15 і 16 красавіка на базе абласнога ўпраўлення МНС і пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі каманды ўніверсітэтаў Гродзеншчыны. У каманду Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшлі 8 студэнтаў - 5 хлопцаў і 3 дзяўчыны, гэта студэнты факультэта фізічнай культуры, ваеннага і філалагічнага факультэтаў. У рамках розных спаборніцтваў ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды і ўменні ў конкурсах па бяспецы жыццядзейнасці, медпадрыхтоўцы, пераадоленні паласы перашкод і навясной пераправы, выратаванні на вадзе.