Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Красавік 2021 11:45

III Студэнцкі навуковы форум «FIKIT_SCIENCE» стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы

fikit sciensКанферэнцыя праходзіць у Купалаўскім універсітэце 20 і 21 красавіка.

У рамках работы тэматычных секцый удзельнікі абмяркуюць актуальныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця індустрыі турызму і гасціннасці, сучасныя напрамкі сацыялагічных даследаванняў, PR- і рэкламных камунікацый, журналістыкі, праблемы лінгвакультуралогіі, перакладу і міжкультурнай камунікацыі, сіналогіі. Да 80-годдзя трагедыі пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымеркавана праца секцыі «Актуальныя праблемы міжнародных адносін і ваеннай гісторыі». Пройдзе і круглы стол на тэму: «Нацыянальная ідэнтычнасць і міжкультурная камунікацыя».

Свае праекты на канферэнцыі таксама прадставяць студэнцкія навуковыя аб'яднання факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму: навукова-даследчы гісторыка-краязнаўчы гурток «НіКа», міждысцыплінарны навуковы гурток «Public history», навуковыя гурткі «Рэгіянальная культура і турызм», «Мова ў каардынатах масмедыя» , «Актуальныя праблемы сучаснай камунікацыі», «Маркетынгавыя камунікацыя» і студэнцкая сацыялагічная лабараторыя. Таксама ў рамках канферэнцыі адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыпломаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў 2020 года.

Працягнецца правядзенне Студэнцкага навуковага форуму «FIKIT_SCIENCE» Алімпіядай па турызме «Гарадзенскія рабінзоны» - яна аб'яднае студэнтаў усіх спецыяльнасцяў факультэта 22 красавіка. 23 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму пройдзе мерапрыемства «1 Мая ў савецкай святочнай традыцыі». Таксама на 26 красавіка запланаванае адкрыццё выставы «Ad memoriam. Гісторыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, якіх няма побач», а на 27 красавіка - правядзенне сярод членаў студэнцкага самакіравання факультэта брэйн-рынга «Беларусь на скрыжаваннi культур».