Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 20 Лістапад 2015 10:07

Студэнты факультэта эканомікі і кіравання сталі лаўрэатамі першай ступені Маскоўскага міжнароднага конкурсу «Валюта ЕАЭС-2015»

IMG 5492Студэнткі 4 курса факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы спецыяльнасці «Сусветная эканомікі» Юлія Гапонік, Віялета Паўловіч і Дзіяна Ракаловіч сталі лаўрэатамі першай ступені Маскоўскага міжнароднага конкурсу «Валюта ЕАЭС-2015».

У рамках адборачнага этапа студэнткі заявілі навуковы артыкул на тэму «Адзіная валютная прастора: аналіз меркаванняў пра канцэпцыі і інструменты палітычных і бізнес-эліт краін ЕАЭС, БРІКС, ЕС». На базе Школы бізнеса інстытута эканамічных стратэгій Расійскай акадэміі навук (Масква) 10 лістапада 2015 года была праведзена канферэнцыя лаўрэатаў і семінар па праграме «Новыя фінансавыя інструменты і сусветныя гандлёва-эканамічныя сувязі». Купалаўцы прадставілі сваю навуковую работу на абмеркаванне спецыялістам у галіне сусветнай эканомікі.

У рамках збораў маладых эканамістаў-фінансістаў краін ЕАЭС па падрыхтоўцы прыкладных даследаванняў «Валюта ЕАЭС-2015» былі праведзены семінары і адбыліся актыўныя дыскусіі па наступных тэмах: «Інфармацыйная канкурэнцыя. Практыкі маніпуляцыі грамадскай свядомасцю праз медыя каналы і інтэрнет», «Асноўныя прынцыпы нейралінгвістычнага праграміравання. Перамоўніцкі працэс, міжасабовыя ўзаемадзеянні, псіхатыпы», «Праектнае кіраванне: стварэнне і кіраванне праектнымі групамі, планаванне праекта, распрацоўка эфектыўнай працэснай мадэлі праекта і размеркаванне праектных ролей», «Мастацтва правядзення міжнародных перамоў», «Маніпуляцыі калектыўнай свядомасцю. Інфармацыйная палітыка і бяспека дзяржавы».

У сустрэчы прынялі ўдзел звыш за 50 прадстаўнікоў з Расіі, Беларусі, Сербіі, Украіны, Казахстана: студэнты, аспіранты, лідары грамадскіх арганізацый, вядомыя дзеячы навукі, журналісты. Удзельнікі збораў змаглі прыняць удзел у распрацоўцы прыкладнога метадычнага дапаможніка для лідараў грамадскай думкі. Акрамя гэтага, нашы студэнты атрымалі ўнікальную магчымасць прайсці бясплатнае навучанне па працягу тыдня па праграме «Новыя фінансавыя інструменты і сусветныя гандлёва-эканамічныя сувязі» ў г. Масква, завязаць новыя кантакты з прадстаўнікамі Расіі, Сербіі, Украіны і Казахстана.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна пазнаеміцца тут.