Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 19 Красавік 2021 15:16

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы прыме ўдзел у I Міжнародным будаўнічым чэмпіянаце сярод студэнцкіх атрадаў

stroj chempionatСпаборніцтвы сярод студэнцкіх атрадаў пройдуць у Сочы з 20 па 23 красавіка.

У складзе беларускай зборнай каманды - 12 байцоў з будаўнічых студэнцкіх атрадаў краіны. Гэта прадстаўнікі пяці універсітэтаў, у тым ліку і студэнтка 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Валерыя Мікялевіч (на фота - першая злева).

Цырымонія адкрыцця I Міжнароднага будаўнічага чэмпіянату адбудзецца 20 красавіка. Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу наступных двух дзён. У праграме таксама - мерапрыемствы дзелавой праграмы чэмпіянату, у якіх прымуць удзел больш за 700 спецыялістаў прадпрыемстваў сферы прамысловага будаўніцтва.

Спаборніцтвы сярод будаўнічых студэнцкіх атрадаў будуць праходзіць у пяці намінацыях - камандныя «Мантаж тэхналагічных трубаправодаў», «Ахова працы», «Агульнабудаўнічыя працы» і індывідуальныя «Неразбуральныя метады кантролю», «Электразваршчык ручной зваркі». Пераможцы будуць вызначаныя ў кожнай з пералічаных пяці намінацый, а таксама ў намінацыі «Лепшая пляцоўка па ўзвядзенню».

23 красавіка перад цырымоніяй узнагароджання пераможцаў для ўдзельнікаў спаборніцтваў правядуць аглядную экскурсію па Алімпійскаму парку і Чырвонай паляне.