Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 18 Красавік 2021 15:26

Начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза сустрэўся са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы

1Дыялог у Купалаўскім універсітэце прайшоў 15 красавіка ў рамках Адзінага дня інфармавання.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі таксама казалі пра важнасць захавання гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці і героях тылу, акупацыі і руху супраціву, аб трагедыі ў Хатыні і іншых беларускіх вёсках.

Дзмітрый Лакіза акцэнтаваў увагу студэнтаў на тым, што сёння вельмі важна ўмець аналізаваць інфармацыю, фарміраваць асабістую грамадзянскую пазіцыю і адказнасць. Таксама ён падзяліўся ўражаннямі аб удзеле ў VI Усебеларускім народным сходзе, нагадаў пра тое, што бягучы год аб'яўлены Годам народнага адзінства.