Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 19 Лістапад 2015 16:54

Стаў вядомы пераможца юбілейнага XX конкурса мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў ГрДУ імя Янкі Купалы – «Alma-mater – любовь с первого курса»

12468 19У Міжнародны дзень студэнта, 17 лістапада 2015 года, на вялікай сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра адораныя, энергічныя і знаходлівыя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі яркія тэатралізаваныя нумары на юбілейным XX конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў – «Alma-mater – любовь с первого курса».

Агульнаўніверсітэцкае свята таленту, арганізаванае ў лепшых традыцыях кінапрэміі «Оскар», наведала адміністрацыя купалаўскай ВНУ, дэканы, а таксама супрацоўнікі і выкладчыкі. Падтрымаць канкурсантаў-фіналістаў – студэнтаў юрыдычнага факультэта, факультэта біялогіі і экалогі  (ФБЭ), факультэта эканомікі і кіравання (ФЭК), факультэта мастацтваў і дызайну (ФМіД) – прыйшлі іх бацькі, знаёмыя і студэнты-купалаўцы.

Адкрыў конкурс прывітальным словам рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, павіншаваў удзельнікаў з Міжнародным днём студэнта і пажадаў ім невычарпальнай энергіі, моцнага здароўя, крэатыўных ідэй, самапазнання, верных сяброў, кахання і добрых эмоцый, а журы – справядлівага судзейства.

Разагрэлі залу перад галоўнымі выступленнямі вечара харэаграфічныя калектывы ГрДУ імя Янкі Купалы «Like», «Adept», чэрлідарская каманда «Dartly» і самыя запамінальныя танцавальныя пастаноўкі студэнтаў факультэтаў, якія не прайшлі ў фінал конкурсу.

Так, пачалося даўгачаканае феерычнае шоу.

Першай на сцэне з'явілася каманда факультэта мастацтваў і дызайну, якая праз гісторыю аб неспадзяваным прыездзе бабулі і дзядулі ў госці да ўнучкі-студэнткі прадэманстравала магчымасці самарэалізацыі купалаўцаў у танцавальных калектывах, студыі канферанса,выяўленчага мастацтва, вакальнай студыі «УНИSONG» і тэатры моды «УНИ-АРТ».

Вострую праблему «бацькоў і дзяцей» паднялі ў сваім выступленні студэнты факультэта эканомікі і кіравання. Удзельнікі прадставілі сям'ю на этапе чарговага пераезду: дачка-студэнтка, якая паступіла ў ВНУ і завяла сяброў, не жадае пакідаць любімы горад і ў гневе жадае знікнення бацькоў. Хутка дзяўчына трапляе ў незнаёмае, постапакаліптычнае месца, падобнае на горад-прывід Сайлент Хіл, дзе людзі сябе аддаюць толькі працы. Астатнія, хто выбраў сямейныя каштоўнасці, апынуліся на дне грамадства. Такі персанаж, які ў першую чаргу клапоціцца пра сваю маленькую дачку і імкнецца даць ёй лепшае, сустракаецца нашай гераіні. Менавіта ён даказвае дзяўчыне, што самае галоўнае ў жыцці – гэта сям'я.

З тэрміновых навін аб вірусе, які імгненна пашкоджвае мозг людзей, пачаўся нумар юрыдычнага факультэта. Потым перад гледачамі прадсталі пяцёра крыху сентыментальных хлопцаў, якія няўмела выратоўваюцца ў лесе ад хворых жыхароў горада. Хлопцаў знаходзяць пяць брутальных дзяўчат, спачатку варожа настроеных у адносінах да юнакоў. Аднак героі хутка знаходзяць агульную мову і разам імкнуцца супрацьстаяць бяспецы, усяляк дапамагаючы адзін аднаму. У выніку аказваецца, што ўся гэтая бутафорыя толькі камп'ютарная гульня паміж студэнтамі і выкладчыкам: хлопцы прыдумалі ўсё гэта з надзеяй здаць залік. Каманда факультэта напоўніла сваё выступленне яскравым гумарам, які прыйшоўся да густу зале.

Завяршылі шоу студэнты факультэта біялогіі і экалогіі, якія прадставілі гісторыю ў стылі экранізаванага фільма па кнізе «Алиса в зазеркалье». Добрая дзяўчына выратавала аднаго з деючых герояў – Шляпніка ад казні, пераканаўча даказала Каралеве і прысяжным яго невінаватасць. Удзельнікі паказалі, што адносіны да чалавека фарміруюцца ў залежнасці ад яго ўнутранага свету.

Па рашэнні журы перамог ў XX юбілейным конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў ГрДУ імя Янкі Купалы – «Alma-mater – любовь с первого курса» факультэт эканомікі і кіравання.

Усе фіналісты былі ўзнагароджаны дыпломамі і запрошаны ў маладзёжны цэнтр «Гродна» на працяг свята.

У рамках конкурсу вядомыя выпускнікі нашага ўніверсітэта і члены журы ўручылі дыпломы пераможцаў камандам факультэтаў у наступных намінацыях:

«Лепшая сцэнаграфія» – юрыдычны факультэт;

«Лепшы танцавальны калектыў» – факультэт эканомікі і кіравання;

«Лепшы вакаліст» – студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Андрэй Мартыновіч;

«Лепшая вакалістка» – студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Крысціна Пронская;

«Лепшы вакальны ансамбль» – філалагічны факультэт;

«Лепшая фінальная песня» – факультэт біялогіі і экалогіі;

«Лепшая праграмка» – юрыдычны факультэт;

«Лепшая мужчынская роля» – студэнт факультэта мастацтваў і дызайну Дзяніс Жарнак;

«Лепшая жаночая роля» – студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Марыя Гапон;

«Лепшая мужчынская роля другога плана» – студэнт факультэта эканомікі і кіравання Аляксандр Трафімчук;

«Лепшая жаночая роля другога плана» – студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Ірына Чурко;

«Лепшая рэжысура» – факультэт біялогіі і экалогіі;

«Лепшы сцэнарый» – факультэт эканомікі і кіравання;

«Лепшая харэаграфічная пастаноўка» – факультэт фізічнай культуры;

«Лепшыя касцюмы» – педагагічны факультэт;

«Лепшы інструменталіст» – каманда замежных студэнтаў.

Мастацкі Савет універсітэта аб'явіў яшчэ адну намінацыю «Прарыў 20-годдзя», пераможцам у якім быў абвешчаны факультэт біялогіі і экалогіі.

Ацэньвала выступленні ўдзельнікаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава (старшыня жюры), намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкамі Аляксандр Іванавіч Вайтуляніс, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар Мікалаевіч Гедзіч, дырэктар ТРК «Гродна» Мікалай Мікалаевіч Мельячэнка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Аляксандраўна Махалёва, рэдактар часопіса «Твой город Гродно» Аксана Віктараўна Сівадзедава і начальнік аддзела культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці УВРзМ Алена Валер'еўна Стэльмах.

Партнёрамі и спонсарамі конкурса мастацкай самадзейнасці першакурснікаў «Alma-mater – любовь с первого курса» выступілі прафкам студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, ПА «БРСМ», ГА «Белая Русь», аўташкола «Автоэлита», Гродзенскі абласны драматычны тэатр.

 

Даведка 

Конкурс мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў «Alma-mater – любовь с первого курса» праводзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 1996 года з мэтай выяўлення найбольш таленавітых студэнтаў. Традыцыйна ён праходзіць у два этапы: на працягу пяці дзён 14 факультэтаў і зборная каманда замежных студэнтаў дэманструюць свае творчыя нумары, а журы адбірае ў фінал праекта лепшыя пастаноўкі.