Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Лістапад 2015 16:43

Тэарэтыка-метадалагічны семінар «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25 лістапада 2015 года адбудзецца тэарэтыка-метадалагічны семінар «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання».

З дакладам «Камп'ютарызацыя і сучасныя адукацыйныя практыкі» выступіць акадэмік Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, доктар філасофскіх навук Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў. Таксама ў сустрэчы прыме ўдзел загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі ўніверсітэцкай адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, кандыдат сацыялагічных навук Марына Георгіеўна Валністая.

Семінар пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 209.

Пачатак у 17.30.