Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Красавік 2021 14:58

Студэнты і супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта далучыліся да добраахвотнай акцыі дачы крыві (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

У акцыі добраахвотнага донарства, якая праходзіць у ГрДУ імя Янкі Купалы з 13 па 15 красавіка, плануюць прыняць удзел больш за 270 чалавек.

Двойчы ў год супрацоўнікі Гродзенскага абласнога цэнтра трансфузіялогіі праводзяць выязныя добраахвотныя акцыі дачы крыві ў арганізацыях і на прадпрыемствах рэгіёну. Як правіла, найбольш актыўна падтрымліваюць ініцыятыву прадстаўнікі студэнцкай моладзі.

 

IMG 3504

 

IMG 3506

 

– Студэнты - найбольш актыўная частка насельніцтва, таму яны заўсёды падтрымліваюць акцыі бязвыплатнага донарства, - адзначыў старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет. - Не толькі студэнты, але і супрацоўнікі запісваюцца ў спіс жадаючых паўдзельнічаць у акцыі. Так, на працягу бліжэйшых трох дзён донарамі крыві сярод купалаўцаў плануюць стаць больш за 270 чалавек.

 

IMG 3445

 

Прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі прымае ўдзел у акцыі ўжо ў другі раз. Прызнаецца, што матывуе высокая актыўнасць неабыякавых студэнтаў.

- Мяне, на самай справе, матывуе прыклад нашых студэнтаў. Калі восенню мінулага года ў акцыі прыняло ўдзел 225 чалавек, то гэтай вясной жадаючых яшчэ больш. Варта адзначыць, што павялічваецца і колькасць супрацоўнікаў, якія выяўляюць жаданне стаць донарам крыві на бязвыплатнай аснове. Да 20 працэнтаў ад агульнай колькасці ўдзельнікаў акцыі - гэта супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, - падкрэсліў Юрый Раманоўскі.

 

IMG 3452

IMG 3467

 

Разам з тым, работнікі здраўпункта ўніверсітэта адзначаюць, што не кожны жадаючы можа стаць донарам. Неабходна, перш за ўсё, быць здаровым і мець вагу цела не ніжэй за 55 кілаграмаў.

- Напярэдадні акцыі мы абавязкова сустракаемся са студэнтамі і расказваем, хто можа стаць донарам крыві, а хто не, - патлумачыла загадчык здраўпункце Купалаўскага ўніверсітэта Марына Кравец. - Ці існуюць пастаянныя і часовыя супрацьпаказанні. Донарам не можа быць чалавек, які перахварэў на працягу апошніх двух тыдняў віруснай інфекцыяй, у тым ліку на працягу апошніх двух месяцаў - каронавіруснай інфекцыяй. Непасрэдна перад данацыяй супрацоўнікі цэнтра трансфузіялогіі праводзяць лабараторнае даследаванне крыві патэнцыйнага донара. Асноўны паказчык, па якім студэнты і супрацоўнікі дапускаюцца да ўдзелу ў акцыі, - гэта ўзровень гемаглабіну. Ніжэй 120 у жанчын і 130 у мужчын таксама з'яўляецца часовым супрацьпаказаннем. Такія студэнты ёсць, яны адразу на месцы атрымліваюць кансультацыю ўрача-тэрапеўта і карэктуючую тэрапію. Пасля яны могуць стаць актыўнымі донарамі крыві.

 

IMG 3419

 

Дарэчы, адным з этапаў падрыхтоўкі да правядзення акцыі добраахвотнай дачы крыві стала наведванне студэнтамі Гродзенскага абласнога цэнтра трансфузіялогіі. Рабятам распавялі пра важнасць бязвыплатнага донарства, а таксама пра тое, што ў цэнтры трансфузіялогіі, фактычна, не бывае і дня, калі адсутнічаюць заяўкі на выдачу крыві.

- Калі студэнты пачулі непасрэдна ад спецыялістаў, што кроў і яе кампаненты запатрабаваныя заўсёды, то колькасць жадаючых прыняць удзел у добраахвотнай акцыі дачы крыві ўзрасла амаль у два разы, - распавяла Марына Кравец.

 

IMG 3484

На актыўнасць прадстаўнікоў Купалаўскага ўніверсітэта звярнулі ўвагу і спецыялісты абласнога цэнтра трансфузіялогіі, адзначыўшы, што выязныя акцыі добраахвотнага донарства дапамагаюць істотна папоўніць запасы донарскай крыві і яе кампанентаў у рэгіёне.

- Мінімум двойчы ў год праводзім такія выязныя акцыі. Выязджаем па ўніверсітэтах і прадпрыемствах, - расказала доктар-трансфузіёлаг Гродзенскага абласнога цэнтра трансфузіялогіі Яўгенія Галавач. - Тых, хто гатовы здаваць кроў на бязвыплатнай аснове, становіцца ўсё больш. Асабліва актыўная студэнцкая моладзь.

 

IMG 3427

 

IMG 3492

 

Студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Брэзін - адзін з тых, каму не ўсё роўна. Ён падтрымлівае развіццё донарства на бязвыплатнай аснове.

- Як і ў мінулым годзе, вырашыў зноў паўдзельнічаць ва ўніверсітэцкай добраахвотнай акцыі дачы крыві. Мне здаецца, гэта важна, бо мая кроў можа камусьці дапамагчы, дзякуючы донарам у экстранай сітуацыі павялічваюцца шанцы выратаваць чалавека, - падзяліўся сваім меркаваннем студэнт.

 

IMG 3475

 

Добраахвотная акцыя дачы крыві ў ГрДУ імя Янкі Купалы будзе праходзіць да 15 красавіка. Тых, хто хоча стаць донарам крыві на бязвыплатнай аснове, чакаюць у медпункце студэнцкага інтэрната па вуліцы Дубко. У працэсе арганізацыі акцыі ўпершыню задзейнічаны валанцёрскія атрады. Навучаныя валанцёры суправаджаюць донараў на ўсіх этапах і дапамагаюць сачыць за выкананнем масачнага этыкету, сацыяльнай дыстанцыі і іншых мер прафілактыкі распаўсюджвання віруснай інфекцыі.

 

IMG 3423

 

IMG 3531