Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Лістапад 2015 16:38

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыліся спаборніцтвы па баскетболе сярод жаночых каманд

12478 3У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 9 па 18 лістапада 2015 года прайшлі спаборніцтвы па баскетболе сярод жаночых каманд факультэтаў у рамках круглагадовай спартакіяды.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд.

На працягу шасці дзён дзяўчыны змагаліся за выхад у фінал. 18 лістапада адбыліся завяршальныя гульні, па выніках якіх пераможцам спаборніцтваў стала каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Леанідавіч Флярко, дэкан Алена Мікалаеўна Лівак).

Другое месца занялі прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Андрэй Васільевіч Болахаў, дэкан Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын), трэцяе - факультэта эканомікі і кіравання (кіраўнік фізічнага выхавання і спорту Віктар Леанідавіч Вайцішкін, дэкан Марына Яўгеньеўна Карпіцкая).

Месцы сярод астатніх каманд размеркаваліся наступным чынам:

4 месца – педагагічны факультэт;

5 месца – факультэт біялогіі і экалогіі;

6 месца – юрыдычны факультэт;

7 месца – інжынерна-будаўнічы факультэт;

8 место – філалагічны факультэт;

9 месца – факультэт псіхалогіі.

Лепшым гульцом турніру, на думку судзейскай калегіі, якую ўзначаліў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Сяргей Аляксандравіч Зянкевіч, прызнанастудэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дар'я Шашко.