Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Красавік 2021 16:28

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы і Ургенчскага дзяржаўнага ўніверсітэта абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва

IMG 3187 15Сустрэча ў рэжыме онлайн з калегамі з Узбекістана прайшла ў Купалаўскім універсітэце 12 красавіка.

Ургенчский дзяржаўны універсітэт на сустрэчы прадстаўлялі прарэктар па міжнародным супрацоўніцтве Гайрат Уразбоев, начальнік міжнароднага аддзела Элёр Юлдашов і начальнік аддзела навукі і падрыхтоўкі навуковых кадраў Юлдуз Джуманіязава, ГрДУ імя Янкі Купалы - прарэктар па вучэбнай працы Юрый Белых, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз і начальнік Аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінаў.

У ходзе перамоў калегі з універсітэта Узбекістана выказалі зацікаўленасць у абмене супрацоўнікамі для праходжання стажыровак, удзелу ў праграме «Запрошаны прафесар», супрацоўніцтве па прыкладным даследаванням. Бакі таксама абмеркавалі магчымасць праектавання і рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм.

Прадстаўнікі Ургенчского дзяржаўнага універсітэта адзначылі, што гатовыя наведаць Купалаўскі ўніверсітэт у траўні бягучага года для знаёмства з ГрДУ імя Янкі Купалы і падпісання дамовы аб супрацоўніцтве.