Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 12 Красавік 2021 15:16

Заняткі ў Школе кіраўніка пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

korpus newУ рамках заняткаў супрацоўнікі і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта пазнаёмяцца з інавацыйнай стратэгіяй развіцця ўніверсітэта і асновамі менеджменту.

 

Вясновыя заняткі ў Школе кіраўніка ГрДУ імя Янкі Купалы правядуць, каб пазнаёміць супрацоўнікаў і выкладчыкаў з сучаснымі поглядамі на інавацыйную стратэгію развіцця ўніверсітэта і мадэлямі ўдасканалення сістэмы кіравання. Вывучэнне адпаведных навучальных модуляў пачнецца 4 мая і прадоўжыцца да 27 мая. Правядуць заняткі для ўдзельнікаў прадстаўнікі рэктарата ўніверсітэта і кіраўнікі структурных падраздзяленняў.

У рамках работы Школы кіраўніка прадметам абмеркавання ўдзельнікаў стане інавацыйная дзейнасць Купалаўскага ўніверсітэта, вынікі і перспектывы інавацыйнага развіцця асноўных працэсаў універсітэта. Адбудзецца таксама тэматычны круглы стол.

Працягнуцца заняткі ў рамках дыялогу аб мадэлях удасканалення ўніверсітэцкага менеджменту, сучасных тэндэнцыях і тэхналогіях у праектаванні і рэалізацыі адукацыйных праграм. Завершыцца вывучэнне навучальных модуляў Школы кіраўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы выніковым заняткам па тэме: «Экспэртыза і праектаванне дакументаў сістэмы кіравання ва ўніверсітэце».