Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 09 Красавік 2021 16:07

Актуальныя пытанні працаўладкавання моладзі і тэндэнцыі развіцця рэгіянальнага рынку працы абмеркавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 1953Удзельнікі дыскусіі на тэму «Моладзь на рынку працы: праблемы і шляхі вырашэння» сустрэліся 9 красавіка за круглым сталом у Купалаўскім універсітэце.

У абмеркаванні актуальных пытанняў занятасці і беспрацоўя сярод моладзі, а таксама метадаў і формаў сацыяльнай падтрымкі маладых спецыялістаў прыняў удзел першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Лабовіч. Ён распавёў, што з 2018 года ў краіне распрацоўваецца прагноз патрэбаў эканомікі ў кадрах з мэтай забеспячэння балансу попыту і прапановы.

- Установы адукацыі павінны рыхтаваць запатрабаваных спецыялістаў, таму вельмі важна загадзя ўмець прагназаваць, якія спецыяльнасці будуць найбольш актуальнымі праз пяць гадоў, - адзначыў Андрэй Лабовіч. - Такім чынам, мы павінны выразна бачыць і разумець асноўныя тэндэнцыі развіцця рынку працы. Што тычыцца занятасці маладых людзей да 30 гадоў у эканоміцы, то ўзровень беспрацоўя сярод гэтай катэгорыі грамадзян у нас у краіне каля 6,5 адсоткаў. Пры гэтым узровень беспрацоўя ўсяго працаздольнага насельніцтва ў цэлым - 4 працэнты. Цікава, што больш за 60 працэнтаў вакансій сёння - гэта вакансіі рабочых прафесій. Сярод спецыялістаў на сяле найбольш запатрабаваныя ветэрынары, а ў горадзе - медыцынскія работнікі.

Мадэратарам круглага стала выступіў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Пранюк. Ён падкрэсліў заканамернасць таго, што дадзенае мерапрыемства арганізавана менавіта ў Гродне, моладзевай сталіцы Беларусі гэтага года.

- Мы можам пахваліцца пэўнымі дасягненнямі ў сферы працаўладкавання моладзі, пачынаючы ад арганізацыі дзейнасці вытворчых брыгад, будаўнічых атрадаў і заканчваючы працаўладкаваннем маладых спецыялістаў з гродзенскіх каледжаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі. Мы забяспечваем усіх маладых спецыялістаў першым рабочым месцам, - падкрэсліў Віктар Пранюк.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Собаль падрабязна распавёў аб бягучым стане рэгіянальнага рынку працы праз прызму занятасці і беспрацоўя сярод моладзі. Ён адзначыў, што за апошнія 10 гадоў знізілася колькасць моладзі сярод працаздольнага насельніцтва. Таксама для цяперашняга часу характэрна імкненне моладзі да атрымання вышэйшай адукацыі. Сярод асноўных тэндэнцый часу - высокая занятасць маладых людзей у сферы інфармацыйных тэхналогій і дэфіцыт маладых кадраў у сферы сацыяльнага абслугоўвання.

- Сапраўды, такія сферы, як IT, гасцінічны бізнес, сфера харчавання і паслуг становяцца вельмі папулярнымі ў моладзі, - працягнуў тэму намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк. - Часам больш за палову ад агульнай колькасці занятых у гэтых сферах - маладыя людзі. Сярод сучасных тэндэнцый на рынку працы варта адзначыць і тое, што наша моладзь стала больш мабільнай. Маладыя людзі гатовыя працаваць не толькі ў сваім горадзе, яны свабодна перамяшчаюцца і працаўладкоўваюцца ў розных гарадах краіны, у сталіцы. Такая працоўная мабільнасць характэрная прыблізна для сямі працэнтаў працаздольнай моладзі Гродзенскай вобласці.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі меры падтрымкі і садзейнічання занятасці сярод моладзі ў краіне і рэгіёне, пагаварылі пра тое, чаму маладыя людзі сыходзяць з прафесіі, падыскутаваць на тэму неабходнасці стварэння і падтрымкі матывацыі ў маладых спецыялістаў для іх далейшага прафесійнага росту.

– Яшчэ на этапе вучобы студэнт можа разлічваць на максімальную падтрымку з боку універсітэта, - адзначыла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. - Гэта наша мэта - дапамагчы кожнаму маладому чалавеку раскрыць свой патэнцыял, каб пасля ён мог рэалізаваць сябе ў абранай прафесіі і быць запатрабаваным спецыялістам. У Купалаўскім універсітэце ўжо шосты год рэалізуецца Канцэпцыя практыка-арыентаванага навучання. Гэтая канцэпцыя прадугледжвае ранняе апусканне ў прафесію, каб, завяршаючы вучобу ва ўніверсітэце, студэнт меў на руках не толькі дыплом аб вышэйшай адукацыі, але і працоўную кніжку. Для гэтага мы актыўна супрацоўнічаем з арганізацыямі - заказчыкамі кадраў. У нас наладжана добрае ўзаемадзеянне з сістэмай адукацыі, рэгіянальнай мытняй, пракуратурай, Міністэрствам абароны, але, на жаль, пакуль мала зацікаўленасці з боку рэальнага сектара эканомікі. Тым не менш, мы ўпэўненыя, што важная мэтавая падрыхтоўка маладых спецыялістаў не толькі для сферы адукацыі, але і для рэальнага сектара эканомікі.

Падчас мерапрыемства было адзначана, што ў Купалаўскім універсітэце надаецца вялікая ўвага развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы ў маладзёжным асяроддзі. Паспяхова працуе Студыя праектаў і стартапов, студэнты вучацца рэалізоўваць свае бізнэс-ідэі, адкрываюць свае кампаніі і становяцца рэзідэнтамі Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы. Пра тое, на якую сацыяльную падтрымку могуць разлічваць маладыя спецыялісты, якія прыходзяць на сваё першае працоўнае месца ва ўніверсітэт, распавяла выкладчык кафедры міжнароднага права, старшыня Савета маладых спецыялістаў ГрДУ імя Янкі Купалы Дзіяна Літвінчук.

Абмеркаванне пытанняў, якія тычацца стварэння ўмоў для паспяховага станаўлення маладога спецыяліста, працягнула старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка. Прадстаўнікі органаў улады, актывісты прафсаюзнага руху і моладзевых арганізацый, якія прысутнічалі на сустрэчы, абмяняліся думкамі аб тым, як павысіць замацоўванне маладых спецыялістаў на першым месцы працы. Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык звярнуў увагу на тое, што больш за палову маладых спецыялістаў у далейшым пакідаюць сваё першае месца працы ў невялікіх раёнах вобласці. Удзельнікі дыскусіі прыйшлі да высновы аб тым, што неабходна правесці адпаведнае сацыялагічнае даследаванне, якое дапаможа зразумець, чаму маладыя людзі сыходзяць з прафесіі, і што трэба зрабіць, каб змяніць гэтую тэндэнцыю.