Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 07 Красавік 2021 16:15

Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта наведалі Гродзенскі абласны цэнтр трансфузіялогіі

Рабятам паказалі матэрыяльна-тэхнічную базу абласнога цэнтра трансфузіялогіі, а таксама распавялі пра тое, як стаць донарам крыві.

Экскурсію правяла загадчык аддзялення Гродзенскага абласнога цэнтра трансфузіялогіі Алена Міхайлоўская. Яна распавяла пра арганізацыю працы лабараторыі і этапы данацыі ад першаснай рэгістрацыі да ганаровага донара Рэспублікі Беларусь. Студэнты даведаліся пра магчымасці і магутнасці цэнтра трансфузіялогіі па захоўванні донарскай крыві і плазмы, убачылі, як працуе абсталяванне для даследавання крыві. Пагаварылі і пра тое, як арганізавана дача і захоўванне антыкавіднай плазмы, а таксама пра важнасць папулярызацыі бязвыплатнага донарства ў нашай краіне і рэгіёне.

Дарэчы, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы рэгулярна праводзіць добраахвотныя акцыі дачы крыві. Бліжэйшая акцыя пройдзе з 13 па 15 красавіка, да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя - студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі.