Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 19 Май 2021 12:03

Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства абмяркуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Міжнародная навуковая інтэрнэт-канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў пройдзе 19 мая ў онлайн-фармаце.

Да 10 мая па адресе sbornikkrim@mail.ru прымаюцца заяўкі на ўдзел у канферэнцыі, а таксама электронныя версіі артыкулаў і сканаваныя копіі падпісаных навуковымі кіраўнікамі водгукаў з рэкамендацыямі пра ўключэнне матэрыялаў у зборнік навуковых артыкулаў. Тэматыка артыкулаў - «Актуальныя праблемы ўдасканалення і прымянення крымінальнага закона ў сучасных умовах», «Развіццё крыміналістычнага і крымінальна-працэсуальнага рэагавання на правапарушэння», «Крыміналогія ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў».

Арганізатарамі Міжнароднай навуковай інтэрнэт-канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства» выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Ташкенцкі дзяржаўны ўніверсітэт і Валгаградскі дзяржаўны ўніверсітэт.