Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 31 Сакавік 2021 15:23

Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта прымуць удзел у добраахвотных акцыях дачы крыві

donorstvoАкцыі пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы з 13 па 15 красавіка.

Прыняць удзел могуць усе жадаючыя. Для гэтага пры сабе неабходна мець пашпарт, даведку аб праходжанні флюараграфічнага абследавання, даведку лекара аб стане здароўя, якая выдадзена ў Цэнтры аховы здароўя ўніверсітэта або паліклініцы па месцы жыхарства. Жанчынам неабходна таксама мець даведку ад гінеколага з указаннем захворванняў, родаў, аперацый за апошні год, а мужчынам - ваенны білет або прыпісное пасведчанне.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў» у дзень дачы крыві студэнты вызваляюцца ад заняткаў, а супрацоўнікі ад працы. Пасля кожнага дня дачы крыві донару прадастаўляецца дадатковы дзень адпачынку.

Акцыя добраахвотнай дачы крыві праводзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы рэгулярна з мэтай папулярызацыі і далейшага развіцця добраахвотнага бязвыплатнага донарства ў краіне і рэгіёне.