Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 29 Сакавік 2021 12:01

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка сустрэлася з будучымі афіцэрамі

photo 2021 03 25 22 22 1425 сакавіка адкрыты дыялог рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка прайшоў з курсантамі ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.

У пачатку візіту на ваенны факультэт камандаванне і асабісты састаў запрасілі рэктара Ірыну Кітурка на невялікую экскурсію. Ірыне Фёдараўне прадэманстравалі магчымасці баявой разведвальнай машыны і супрацьтанкавага ракетнага комплексу - на іх у тым ліку праходзяць заняткі студэнтаў, якія навучаюцца на ваеннай кафедры. Зазірнула рэктар і ў навучальную аўдыторыю, дзе курсанты асвойваюць магчымасці віртуальных сімулятараў і трэнажораў, вывучаючы такім чынам з дапамогай сучасных 3D-рашэнняў прылада і прынцыпы працы некаторых узораў ўзбраення.

У сваім уступным слове Ірына Кітурка адзначыла важнасць сяброўскіх сувязяў усіх факультэтаў універсітэта як прыярытэтнае звяно карпаратыўнай культуры купалаўцаў, падкрэсліўшы, што выдатным прыкладам такіх цёплых узаемаадносін з'яўляецца цеснае ўзаемадзеянне ваеннага і педагагічнага факультэтаў, сумесныя творчыя і культурныя ініцыятывы.

У ходзе сустрэчы курсанты, успамінаючы аб прынятай Стратэгіі развіцця ўніверсітэта, цікавіліся, якім Ірына Фёдараўна бачыць Купалаўскі ўніверсітэт праз пяць гадоў. Таксама гучала пытанне пра ўражанні рэктара аб Усебеларускім народным сходзе, дзе Ірына Кітурка прысутнічала ў якасці дэлегата ад Гродзеншчыны.

- Калі мы рэалізуем нашу Стратэгію, універсітэт набудзе якасна новы ўзровень і статус, - адзначыла Ірына Кітурка. - Пяць напрамкаў нашай Стратэгіі вельмі сугучныя з тымі чатырма кірункамі развіцця Беларусі, якія як раз былі агучаны на Усебеларускім народным сходзе. Адзін з кірункаў сканцэнтраваны на развіцці моцных рэгіёнаў краіны. А гэта важна для нас, бо мы - універсітэт, размешчаны ў рэгіёне. Планы амбіцыйныя, і я ўпэўненая, што ў нас усё атрымаецца - усё ў нашых руках!

Гучалі ў рамках адкрытага дыялогу і асабістыя пытанні Ірыне Кітурка. Адзін з курсантаў спытаў у Ірыны Фёдараўны, ці цяжка ёй быць рэктарам такога буйнога ўніверсітэта як ГрДУ імя Янкі Купалы.

- Кіраўніком заўсёды быць няпроста. Таму што ў першую чаргу на ім ляжыць вялікая адказнасць. У мяне, як у рэктара, яна вельмі высокая: за кожнага члена нашай купалаўскай сям'і, і за ўсё, што адбываецца ў сценах універсітэта. Але трэба ўмець не баяцца браць яе на сябе. А атачаць сябе варта той камандай, якая будзе не баяцца падзяляць адказнасць.

У прысутнасці рабят Ірына Кітурка падзякавала кіраўнікам падраздзяленняў, дэканаў і загадчыкаў кафедрамі ўніверсітэта за працу і падкрэсліла, што дзякуючы ім, а таксама перамогам і поспехам усіх купалаўцаў, універсітэт упэўнена рухаецца ў правільным кірунку.

У завяршэнні адкрытага дыялогу курсанты пацікавіліся ў рэктара яе стаўленнем да беларускай мовы. Ірына Кітурка распавяла, што яе жыццёвы і прафесійны шлях шмат гадоў ідзе рука аб руку з роднай мовай - на ім яна вядзе заняткі, на ім напісана яе кандыдацкая дысертацыя, і цяпер пішацца доктарская. Развітваючыся са студэнтамі Ірына Фёдараўна пажадала дзецям заўсёды захоўваць цяпло да роднай беларускай мовы і імкнуцца гаварыць на ёй і вывучаць.

- Любіце і шануйце родную мову - гэта наша адметнасць і наш скарб, дарагія купалаўцы!

 

Больш падрабязна аб сустрэчах рэктара Купалаўскага ўніверсітэта Ірыны Кітурка са студэнтамі факультэтаў чытайце  тут.