Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Сакавік 2021 12:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча студэнтаў з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ліліяй Кір'як

IMG 9168


            Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта даведаліся пра тое, якія змены будуць унесены ў абноўлены Кодэкс аб адукацыі, і атрымалі прапанову паўдзельнічаць у адной з вясновых парламенцкіх сесій.

 

Лілія Кір'як з'яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Вітаючы студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта, яна адзначыла, што для яе вельмі важна шчыра пагаварыць пра актуальныя тэмы з прадстаўнікамі яе роднага ўніверсітэта.

- Я чакаю сумленнай размовы і гатовая адказаць на любыя вашы пытанні і прапановы, - сказала Лілія Кір'як. - Сярод вас ёсць будучыя педагогі, таму ўпэўненая, што вам будзе цікава даведацца аб некаторых навацыях праекта новага Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Паводле слоў дэпутата, праект новага Кодэкса прадугледжвае карэкціроўку тых артыкулаў, якія вызначаюць правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Таксама Лілія Кір'як звярнула ўвагу на навацыі ў законапраекце, звязаныя з сацыяльнай падтрымкай выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі. У прыватнасці, на атрыманне статусу маладога спецыяліста і звязаных з ім прэферэнцый зараз змогуць разлічваць і выпускнікі ўніверсітэтаў, якія атрымлівалі вышэйшую адукацыю на платнай аснове. Мэтавы набор ва ўстановы вышэйшай адукацыі будзе пашыраны з мэтай забяспечыць кадравы заказ, будуць знятыя абмежаванні для мэтавых напрамкаў па тэрытарыяльным прынцыпе.

- Яшчэ адно новаўвядзенне складаецца ў тым, што з прыняццем новага Кодэкса аб адукацыі, на заканадаўчым узроўні будзе замацаваная дыстанцыйная форма навучання як самастойная форма атрымання адукацыі, - адзначыла Лілія Кір'як.

У ходзе сустрэчы ад яе ўдзельнікаў прагучала пытанне, ці будзе замацаваны на заканадаўчым узроўні статус магістра. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў адказала, што праца ў гэтым кірунку вядзецца, і статус магістра будзе пасля пазначаны ў падзаконным акце. Акрамя таго студэнтаў цікавілі пытанні, звязаныя з размеркаваннем выпускнікоў, пыталіся пра стварэнне ўмоў для самарэалізацыі маладых людзей у абранай прафесіі, абмеркавалі ідэі, як падтрымаць маладых і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, каб яны заставаліся вучыцца і працаваць у роднай краіне. Пагаварылі таксама аб розных моладзевых ініцыятывах, валанцёрскай дзейнасці і важнасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах адукацыі рэспублікі.

Асабліва зацікавіла студэнтаў прапанова дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ліліі Кір'як паўдзельнічаць у працы парламенцкай сесіі.

- Мы пачынаем працу 4 красавіка, і я прапаную вам папрысутнічаць на адной з сесій. Зараз на парадку дня сур'ёзныя заканадаўчыя акты, якія актыўна абмяркоўваюцца дэпутатамі. Заўсёды шмат спрэчак, цікавых прапаноў. Паглядзіце, як адбываецца працэс прыняцця законаў, - звярнулася да купалаўцаў Лілія Кір'як.

Завяршаючы дыялог са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Лілія Кір'як пажадала ўсім моцнага здароўя, паспяховага жыццёвага шляху і прызнання ў прафесіі.