Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 24 Сакавік 2021 13:33

Тэхналагічны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы адсвяткуе 55 гадоў з дня заснавання

technoСвяткаванне Дня нараджэння Тэхналагічнага каледжа стартуе 24 сакавіка.

 

 

4 сакавіка 55 гадоў таму выйшла Пастанова Савета Міністраў БССР «Аб адкрыцці Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума». Святкаванне пачнецца з ушанавання навучэнцаў, якія паказалі высокія вынікі ў вучэбным і грамадскім жыцці. Мерапрыемствы на працягу ўсяго года будуць прымеркаваны як да 55-годдзя з дня заснавання каледжа, так і 20-годдзю яго ўключэння ў склад універсітэта.

У цыкле святочных мерапрыемстваў - арганізацыя тэматычных інфармацыйных гадзін, творчых выстаў, акцый, спартыўных спаборніцтваў. Таксама ў каледжы плануюць правесці тэматычную гульню КВЗ «Дзве пяцёркі», запросяць выпускнікоў на вечары сустрэч, арганізуюць круглагадовую спартакіяду «Тэхналагічнагу каледжу - 55!», а работнікі каледжа сустрэнуцца на турыстычным злёце.

Завершыцца святкаванне юбілейнага года Урачыстым сходам калектыву Тэхналагічнага каледжа 3 снежня 2021 года.