Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Сакавік 2021 11:02

Спаборніцтвы па гіравым спорце адбыліся ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод навэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы

За перамогу змагаліся каманды 9 факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Спаборніцтвы праходзілі ў пяці вагавых катэгорыях: 65 кг, 75 кг, 85 кг, 90 кг і звыш 90 кг. Пераможцы вызначаліся ў асабістым і камандным заліку. Першае месца заняла каманда ваеннага факультэта, кіраўнік - выкладчык-начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Іван Крупеніч. Другое месца - у каманды студэнтаў інжынерна-будаўнічага факультэта, кіраўнік - дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Маклакоў. На трэцім месцы - каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Строк. Галоўны суддзя спаборніцтваў - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Бернатовіч.