Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 17 Сакавік 2021 11:30

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка сустрэлася з будучымі псіхолагамі і эканамістамі

IMG 7574Падчас адкрытага дыялогу, які адбыўся 16 сакавіка, студэнты змаглі задаць рэктару пытанні, якія іх  цікавяць.

Сустрэчы рэктара са студэнтамі ўсіх факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта ўжо сталі традыцыйнымі і праводзяцца двойчы ў год. Для студэнтаў гэта не толькі магчымасць агучыць актуальныя для іх пытанні, але таксама выказаць свае ідэі і прапановы, якія датычацца паляпшэння якасці адукацыйнага працэсу. У пачатку адкрытага дыялогу са студэнтамі факультэта псіхалогіі і факультэта эканомікі і кіравання Ірына Кітурка, як заўсёды, заклікала ўсіх удзельнікаў адкрыта гаварыць на розныя тэмы.

- Я хачу, каб вы памяталі, што ўсе пытанні, якія хвалююць вас, вырашальныя. І я гатовая абмяркоўваць іх разам з вамі, шукаць рашэнне, - звярнулася рэктар да студэнтаў. - А пачаць нашу сустрэчу я б хацела са слова "дзякуй". Я б хацела падзякаваць студэнцкаму самакіраванню за эфектыўную працу, кожнага з вас за ваш асабісты ўклад у развіццё ўніверсітэта. І асобна я б хацела падзякаваць тым студэнтам, якія прынялі ўдзел у Рэспубліканскай універсіядзе і дапамаглі роднаму ўніверсітэту другі год запар заваяваць першае агульнакаманднае месца. У канцы сакавіка мы плануем запрасіць гэтых студэнтаў на спартыўны вечар, падчас якога адбудзецца ўшанаванне.

Рэктар таксама адзначыла, што Купалаўскі ўніверсітэт змог годна прыняць гасцей свята «Гродна - моладзевая сталіца». Ірына Кітурка падзякавала валанцёрам, якія працавалі падчас святочных мерапрыемстваў, за добрую працу.

- Нас чакае цікавы год. І той факт, што Гродна стаў у гэтым годзе моладзевай сталіцай, адкрывае вялікія перспектывы для вас. Вы можаце праявіць сябе, свае здольнасці, прадэманстраваць сваю крэатыўнасць, прымаючы ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца для моладзі і з удзелам моладзі ў нашым горадзе, - акцэнтавала ўвагу Ірына Кітурка.

Удзельнікі сустрэчы працягнулі тэму рэалізацыі маладзёжных ідэй і студэнцкіх ініцыятыў, пагаварылі аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі як на рэспубліканскім, так і на міжнародным узроўні. Былі ўзняты пытанні аб даступнасці ўніверсітэцкіх спартыўных пляцовак для рэгулярных трэніровак, пра зніжкі на праезд для студэнтаў, а таксама аб сацыяльнай падтрымцы студэнцкіх сем'яў. Цікавілі студэнтаў і перспектывы развіцця ўніверсітэта ў навуцы і адукацыі.

- Я рада, што вы адчуваеце сваю датычнасць да будучыні ўніверсітэта, што вам неабыякавы лёс вашай Alma mater, - адзначыла Ірына Кітурка. - І я заклікаю вас не губляць сувязь з універсітэтам і пасля таго, як вы атрымаеце дыплом. Далучайцеся да Асацыяцыі выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта. Дарэчы, за 81 год існавання ў нас ужо каля 100 тысяч выпускнікоў. І, што асабліва прыемна, больш за 90 адсоткаў з тых, хто канчае ГрДУ імя Янкі Купалы, застаюцца працаваць у Гродзенскім рэгіёне.

Ірына Кітурка яшчэ раз звярнула ўвагу студэнтаў на тое, што важна ставіць перад сабой стваральныя мэты і прыкладаць усе намаганні для іх дасягнення. На заканчэнне сустрэчы рэктар пажадала будучым псіхолагам і эканамістам моцнага здароўя і вясновага настрою, крэатыву і пазітыву:

- Выкарыстоўвайце вучобу ва ўніверсітэце не толькі, каб набыць важныя і патрэбныя прафесійныя кампетэнцыі, але і каб раскрыць свой творчы патэнцыял. Не выпускайце магчымасцяў і імкніцеся да дасягненняў!