Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Сакавік 2021 10:47

Міс і Містара ўніверсітэт - 2021 назавуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Фінал конкурсу прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства адбудзецца 25 сакавіка.

Удзельнікамі конкурсу ў гэтым годзе стануць 16 студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта - 8 дзяўчат і 8 юнакоў. Каб пазмагацца за тытул «Міс» і «Містэра» на сцэну таленавітыя купалаўцы выйдуць чатыры разы. Гледачы ўбачаць дэфіле канкурсантаў з харэаграфічнымі элементамі ў рамках стылізаванага народнага выхаду, спартыўнага творчага нумару. Традыцыйна здзівяць рабяты сваімі талентамі ў творчым конкурсе. Завершыцца конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства конкурсным дэфіле «Подых вясны».

Конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс і Містар універсітэт - 2021» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы 25 сакавіка з адрасе: вул. Леніна, 32. Пачатак у 18.30.

 

miss afisha